Санацыя. Папераджальныя меры па аздараўленню, палепшанню стану здароўя (звычайна пра поласць рота).
Вельмі пажадана, каб санацыя поласці рота праводзілася рэгулярна ў зубалячэбным кабінеце. Звязда.
Санкцыя.
1. Зацвярджэнне вышэйшай інстанцыяй якога-н. акта, што надае яму прававую сілу; прызнанне законнасці якой-н. з'явы.
Увечары, маючы санкцыю на высяленне, ён прыйшоў разам з міліцыянерам. Я.Скрыган.
2. Меры ўздзеяння за парушэнне закона.
Не паблажлівы смяшок, не хіхіканне ў жменьку, а жалезная непрымірымасць і суровыя санкцыі да ўсяго і кожнага, хто робіць зло і хто патурае злу, у чым бы яно не выяўлялася. А.Петрашкевіч.
3. У міжнародным праве: мера ўздзеяння ў адносінах да дзяржавы, якая парушае свае абавязацельствы, дагаворы.
Эканамічныя санкцыі. Ваенныя санкцыі.