Селектарны. Які мае адносіны да селектара - апарата для адначасовага выкліку некалькіх ці ўсіх тэлефонных абанентаў лініі.
Цяпер яго кабінет звязаны з усімі раёнамі вобласці селектарнай сувяззю - адразу можна гаварыць з усімі кіраўнікамі раёна. Звязда.
Селектыўны. Здольны рабіць адбор; выбіральны.
Селектыўная ачыстка нафтапрадуктаў.
Селекцыйны. Які мае адносіны да селекцыі - паляпшэння гатункаў раслін ці парод жывёл, вывядзення новых гатункаў і парод шляхам штучнага адбору.
Яна расказала, што іхні гурток некалькі год праводзіць і селекцыйную работу па вывядзенню шыпшыны з больш сакавітымі пладамі, з меншаю колькасцю насення. У.Дубоўка.