сінець // сініць
Сінець.
1. Станавіцца сінім; світаць, віднець або цямнець, вечарэць.
Косця прачнуўся зацемна: у акне толькі пачынаў сінець блізкі дзень. В.Адамчык.
2. Вылучацца сваім сінім колерам, віднецца (пра што-н. сіняе).
Дзень быў хмурны, халодны, наўкол сінеў першы сняжок, далікатны такі з выгляду, што шкада было наступаць на яго. В.Праскураў.
Сініць. што. Фарбаваць у сіні колер, рабіць што-н. сінім; падсіньваць.
Ночка сініць хвалі, многа сіні ў іх. З.Бядуля.