Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

сітаваты // сітавы // сітны

Сітаваты. Падобны на сіта; з порамі, дробнымі дзірачкамі, пустотамі.
Хрупала пад нагамі падшэрхлая наледзь, а з палёў патыхала вільгаццю праталін і набраклым сітаватым снегам. С.Грахоўскі.

Сітавы. Спец. Які мае адносіны да сіта, сітаў; з сітам, сітамі.
Раней на ўвесь калгас не так ужо многа сітавых веялак, а праз іх трэба было прапусціць увесь змалочаны хлеб, каб ачысціць. Звязда.

Сітны. Прасеяны праз сіта - спечаны з прасеянай праз сіта мукі.
Частавала белым сырам, хлебам сітным, мёдам пчолім. Я.Купала.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008