скавародка // скавароднік
Скавародка. Разм. Невялікая скаварада.
З кашы ... [бабка] рабіла піражкі і падсмажвала іх на скавародцы. Я.Колас.
Скавароднік. Плоскі круглы хлеб, спечаны на скаварадзе; праснак.
У кутку на доўгай лаве сядзела старая жанчына і жавала кавалак падгарэлага скавародніка. С.Грахоўскі.