скарбніца // скарбонка
Скарбніца. Сукупнасць культурных, духоўных ці матэрыяльных каштоўнасцей; месца іх захоўвання; крыніца чаго-н.
Міхась Чарот ... напісаў добрыя паэмы і вершы, якія назаўсёды засталіся ў скарбніцы беларускай літаратуры. М.Хведаровіч.
Скарбонка.
1. Невялікая скрыначка (гліняная пасудзіна рознай формы) з вузкай шчылінай для апускання манет з мэтай іх накаплення, захоўвання, зберажэння.
На камодзе яго ўвагу прыцягнула скарбонка, зробленая ў выглядзе прыгожага белага сабачкі з чырвоным банцікам на шыі. Я.Васілёнак.
2. Бляшанка для збору ахвяраванняў (у царкве, на відовішчах і г.д.).
Поп да хвоі скарбонку прыбіў, пачалі людзі грошы кідаць багародзіцы, а хто палатно панёс, сала, збожжа. П.Галавач.