складны // складны // складскі
Складны. Разм.
1. Стройны, зладжаны; рыфмаваны.
Я шчаслівы, што я разам пяю песні з камсамолам. Пяём песні складным сказам, ажно рэхі йдуць наўкола! Я.Купала.
2. Добра складзены, зграбны, стройны.
[Васіль] быў нават крыху вышэйшы за мяне, складны ў плячах. П.Кавалёў.
Складны. Які можна складваць; які складваецца.
Абапал прысунутага да тыльнай сцяны невысокага на перакрыжаваных дашчаных ножках стала адкінуліся сваімі спінкамі два складныя, зробленыя з дубовых лясак, пацямнелыя крэслы. В.Адамчык.
Складскі. Які мае адносіны да склада - спецыяльнага памяшкання для складвання і захоўвання чаго-н.
Справа ... на высокім падмурку стаяў прасторны драўляны будынак, абнесены калючай агароджаю, з ахоўнымі вышкамі па вуглах, а злева былі не то гаражы, не то майстэрні, не то складскія памяшканні. М.Аўрамчык.