скулаваты // скулавы // скуласты
Скулаваты. Пакрыты гнойнымі нарывамі, скуламі; са скуламі.
Скулаватае цела.
Скулавы. Які мае адносіны да скулы - адной з парных касцей твару ніжэй вочніцы над верхняй сківіцай.
Тварная частка чэрапа складаецца з парных касцей - верхнясківічных, скулавых, насавых, паднябенных, няпарнай ніжнясківічнай і некаторых іншых. Анатомія і фізіялогія чалавека.
Скуласты. З шырокімі скуламі (пра твар).
Яна была смуглая з твару, чорнавалосая і такая ж скуластая, як маці. А.Асіпенка.