скура // шкура

Скура.
1. Верхняе покрыва цела чалавека (радзей - жывёлы).
Зімавец стаяў нерухома, як скамянеў. Адно крылы носа нервова торгаліся ды жаўлакі пад скураю на сківіцах бегалі. В.Карамазаў.
2. Вырабленая шкура жывёлы.
Партфель з жоўтай скуры.

Шкура.
1. Скура з поўсцю, знешняе покрыва цела жывёл; знятая з забітай жывёлы скура.
Шкурамі таргаваць было лягчэй, чым кнігамі, - гэта адразу ж на сваёй скуры пачаў адчуваць Францыск Скарына. А.Лойка.
2. звычайна са словамі «свая», «уласная». перан. Разм. Пра жыццё, існаванне, стан чалавека.
[У атрадзе] пачыналі ўжо думаць, што ... [Грыцко] пакарыстаўся спадарожнай машынай, каб выратаваць сваю шкуру, уцячы. Я.Скрыган.
3. Разм., лаянк. Пра подлага, нізкага чалавека, які вызначаецца адмоўнымі якасцямі.
- Хацеў прымазацца, шкура, - зноў не стрымаўся невысокі. У.Дамашэвіч.

Паведаміць пра недакладнасьць