скураны // скурны
Скураны.
1. Які мае адносіны да вырабу скур і да рэчаў са скуры.
З краю гарадка, на беразе рэчкі, некалькі ўжо год існаваў скураны заводзік. К.Чорны.
2. Зроблены, пашыты са скуры.
Густыя чорныя валасы тапырыліся над смуглым ілбом залатара, лезлі ў вочы, і ён перахопліваў, прыціскаў іх тонкім скураным раменьчыкам. Л.Дайнека.
Скурны. Які мае адносіны да верхняга покрыва цела чалавека і жывёлы.
Скурныя захворванні.