Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

слепнуць // сляпіць

Слепнуць. Станавіцца сляпым; траціць здольнасць бачыць.
Гэта быў, бадай, самы шчаслівы дзень у яе жыцці. Дзеля яго можна было слепнуць над газаваю лямпай, недасынаць, каб толькі адчуць, што ты прынёс людзям карысць, што ты патрэбен ім. С.Грахоўскі.

Сляпіць. каго-што.
1. Пазбаўляць зроку, рабіць сляпым; пагаршаць зрок, псаваць вочы.
Твая дзяўчына пры кудзелі сляпіць не будзе ясных вочак. Я.Купала.
2. 1 і 2 ас. не ўжыв. Асляпляць яркім, моцным святлом.
Не любіў ігумен срэбра і золата, што слепяць чалавека ў зямным жыцці. Л.Дайнека.
3. 1 і 2 ас. не ўжыв. Перашкаджаць глядзець, бачыць, засыпаючы ці залепліваючы, засцілаючы чым-н. вочы.
Пад вечар разгуляўся буран. Вільготны снег сляпіў вочы. Хутка раслі гарбатыя сумёты. В.Лукша.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008