Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

служачы // службовы // служывы / служылы

Служачы. Той, хто працуе па найму ў сферы разумовай ці фізічнай працы, звязанай не з вытворчасцю, а са сферай абслугі.
Сярод рабочых і служачых жанчыны складаюць 47 працэнтаў. Звязда.

Службовы. Звязаны са службай; які мае адносіны да выканання абавязкаў па службе.
Гэткай вось раніцай ехаў я ў сваю вёску па неадкладных службовых справах. М.Нікановіч.

Служывы. Уст. Салдат, ваеннаслужачы.
- Здароў, служывы! - махнуў галавою Міця, ідучы водле фуры, зацярушанай ахапкаю сена, на якім ляжала бельгійская з крывою рукаяткаю вінтоўка. В.Адамчык.

Служылы. Гіст. Які знаходзіўся на службе; які атрымаў званне, чын не па спадчыне, а як узнагароду за дзяржаўную службу.
Равінскія былі старадаўнім служылым дваранскім родам. Полымя.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008