стажорка // стажыроўка

Стажорка. Жанчына, якая праходзіць стажыроўку.
Танклявы дзявочы галасок нешта намагаўся яму загадваць. Гэта крычала Дашына стажорка, свінарка з суседняга саўгаса. В.Хомчанка.

Стажыроўка.
1. Праходжанне выпрабавальнага тэрміну перад залічэннем на работу.
Прыглядаўся да калегі, выпытваў розныя дробязі, і калі рашыў, што стажыроўку паспяхова прайшоў, выехаў у злучэнне. А.Алешка.
2. Праходжанне навучэнцамі вытворчай практыкі для набыцця вопыту і авалодання спецыяльнасцю.
Штосьці падобнае Чарняхоўскі адчуваў у Бабруйску, прыехаўшы туды з Акадэміі на стажыроўку. І.Мележ.

Паведаміць пра недакладнасьць