станіца // станцыя

Станіца. Вялікае казацкае сяло на Доне, Кубані і ў некаторых іншых абласцях.
Дзень, што перагарэў на вачах і асыпаўся попелам за станіцаю ў стэпе, выдаўся, можа, занадта ўжо спякотны і для поўдня краіны. І.Чыгрынаў.

Станцыя.
1. Пункт астаноўкі чыгуначных цягнікоў, якія курсіруюць па пэўнаму маршруту.
Яны ішлі на станцыю, але не па дарозе, а праз сасновы лясок, што рос астраўком паміж мястэчкам і чыгункай. І.Чыгрынаў.
2. Спецыяльная ўстанова, якая абслугоўвае ў якіх-н. адносінах насельніцтва, арганізацыі раёна і інш.
Лодачная станцыя. Тэлефонная станцыя. Станцыя юных натуралістаў.

Паведаміць пра недакладнасьць