статыстычны // статычны

Статыстычны. Які ажыццяўляе колькасны ўлік у якой-н. галіне народнай гаспадаркі, грамадскім жыцці.
Шырока скарыстаны даведачны і статыстычны матэрыял, які дае поўнае ўяўленне пра колькасць розных звёнаў Саветаў і іх органаў. Полымя.

Статычны. Звязаны са станам раўнавагі, спакою, нерухомасці - у якім няма руху, дзеяння, развіцця; проціл. дынамічны.
Янка Купала дасканала ўмеў перадаваць праз карціны прыроды плыннасць часу. Такім чынам, пейзаж у Купалы не статычны, а дзейсны і дынамічны элемент. Р.Шкраба.

Паведаміць пра недакладнасьць