Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

стральба // страляніна // стрэльба

Стральба. Выстралы, а таксама гукі ад іх.
За мястэчкам стральба чутна была да самай раніцы. К.Чорны.
|| Вучэбныя, трэніровачныя заняткі, у час якіх страляюць па цэлях. Гэты выпадак здарыўся, калі я быў ваенным лётчыкам. Мы займаліся тады стральбой па наземных цэлях. В.Хомчанка.

Страляніна. Частая стральба з многіх ружжаў, гармат і пад.
Ішлі б, можа, далей, ды на ўзгорку, з якога ва ўсе бакі адкрываліся палі, жыта і жыта, спелае, сумнае ў гэтую пару без людзей, жаночых белых хусцінак, данеслася страляніна. В.Карамазаў.

Стрэльба. Ручная агнястрэльная зброя з доўгім ствалом.
Заціснуў дзед стрэльбу між ног, адрэзаў гамёлку хлеба і сала і сілкуецца. Я.Колас.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008