струкаваты // струкавы / струковы

Струкаваты.
1. Які мае шмат струкоў.
Струкаваты гарох. Струкаватая фасоля.
2. Разм. Кучаравы (пра шэрсць, пра валасы чалавека).
Адкінуліся дзверцы і выткнулася белавалосая струкаватая галава шафёра, яшчэ зусім маладога хлопца. І.Пташнікаў.

Струкавы. Са струкамі, у струках; з зярнятамі ў струках.
Струкавыя культуры.

Струковы. Тое, што і струкавы.
Струковая расліна.

Паведаміць пра недакладнасьць