Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

ступа // ступень // ступня

Ступа. Тэмп руху пры хадзьбе, яздзе на кані.
Сінонімы: поступ, паходка.
Раман запрог каня, палажыў на драбінкі плуг і мернаю ступою паехаў паўскрай яру. Я.Колас.

Ступень.
1. Гарызантальны выступ лесвіцы, на які ступаюць пры пад'ёме ці спуску.
Сінонімы: ступенька, прыступка.
Сесія ў самым разгары. Студэнты чытаюць як ніколі раней. Чытаюць усюды: дома, у бібліятэках, у аўдыторыях, на калідорах каля акон, нават на ступенях лесвіцы - перад заходам на экзамен. ЛіМ.
2. перан. Этап у развіцці, здзяйсненні чаго-н.
Ступень развіцця грамадства не бывае аднолькавай для розных краін.

Ступня. Ніжняя частка нагі ад шчыкалаткі ўніз.
Ён пераступіў з нагі на нагу: ступні балелі, саднелі, заходзіліся ад сцюжы, але цяпер ён не зважаў на іх. В.Быкаў.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008