субстантываваны // субстантыўны
Субстантываваны. У мовазнаўстве: які перайшоў у катэгорыю назоўнікаў.
Субстантываваныя словы выступаюць у сказе ў той жа сінтаксічнай функцыі, што і назоўнікі.
Субстантыўны. У мовазнаўстве:
1. Такі, у якім галоўным словам з'яўляецца назоўнік.
Аўтары твораў па-рознаму ўводзяць субстантыўныя перыфразы ў моўнае палатно. Г.Малажай.
2. Які выступае ў ролі назоўніка.
Субстантыўны прыметнік. Субстантыўныя словы.