судзейскі // судовы

Судзейскі.
1. Які мае адносіны да суддзі - службовай асобы ў органах суда.
Патраціўшы дзесяць тысяч даляраў на набыццё судзейскай пасады, [Грынфілд] хацеў як мага хутчэй вярнуць назад патрачаныя грошы. М.Лынькоў.
2. Уст. Які служыць у судзе, судовым апараце.
Гэты знак зіхацеў на кожным гузіку форменнага мундзіра судзейскіх чыноўнікаў. Г.Кісялёў.

Судовы.
1. Які мае адносіны да суда.
- Я не веру, што Іван Мікалаевіч мог зрабіць гэта. Паверу наконт многіх, але наконт яго - ніколі. Тут відавочна судовая памылка. У ёй разбяруцца. У.Караткевіч.
2. Які мае адносіны да судаводства - разгляду крымінальных і грамадзянскіх спраў у судзе.
Вядома, што ў судовых працэсах памешчыкаў з сялянамі Багушэвіч заўсёды абараняў інтарэсы сялян. М.Ларчанка.

Паведаміць пра недакладнасьць