сукенка // суконка
Сукенка. Жаночае адзенне, верхняя частка якога, што адпавядае кофце, складае адзінае цэлае з ніжняй часткай, якая адпавядае спадніцы.
Сінонім: плацце.
На Лёдзі была новая, з залацістым зіхценнем муаравая сукенка. У.Карпаў.
Суконка.
1. Абрэзак сукна ці іншай шарсцяной тканіны для чысткі, націрання чаго-н.
Свідзерскі знайшоў на кватэры начальніка станцыі шчотку і доўга шоргаў ёю па чаравіках, потым драіў яшчэ і суконкай. В.Хомчанка.
2. Суконная ануча.
[Пракоп] рашуча падымаецца з пасцелі, запальвае газоўку. Абуваецца. Накручвае на ногі суконкі, надзявае лепшыя боты. Я.Колас.