сумавы // сумарны

Сумавы. Спец. Які характарызуе што-н. з боку вартасці, грашовай сумы.
Сумавыя паказчыкі выканання плана ўвогуле былі даволі высокія, што сведчыла аб паспяховым ажыццяўленні пастаўленых задач. Звязда.

Сумарны. Кніжн.
1. Які атрыманы ў выніку складання, з'яўляецца агульнай сумай чаго-н.
Сумарны расход вады на патрэбы прамысловасці цяпер перавышае расход яе на бытавыя патрэбы. Звязда.
2. Не канкрэтызаваны, абагульнены.
Коласаўскі селянін - асоба даволі ўстойлівая, надзеленая пэўнымі псіхалагічнымі рысамі, рэальнымі прыкметамі характару, - з'яўляецца ўсё ж героем сумарным. І.Навуменка.

Паведаміць пра недакладнасьць