сумленнасць // сумленне // сумненне
Сумленнасць. Сумленныя паводзіны, сумленныя адносіны да каго-чаго-н.; чэснасць; праўдзівасць.
Прыемна было адвесці душу з блізкім чалавекам, у сумленнасці якога не было сумненняў. І.Новікаў.
Сумленне. Маральная ацэнка сваіх дзеянняў і ўчынкаў на аснове разумення абавязку перад грамадствам, радзімай, калектывам, сям'ёй.
Шчырая душа, чалавечае глыбокае сумленне, спакойная працавітасць - былі яе натурай. К.Чорны.
Сумненне. Няўпэўненасць у праўдзівасці, магчымасці чаго-н.; адсутнасць веры ў каго-н.; упэўненасці ў чым-н.
Няма сумнення, што выявіцца нямала новых помнікаў беларускай гісторыі і культуры, якія заслугоўваюць увагі патомкаў і павінны быць пастаўлены пад ахову дзяржавы. П.Глебка.