суседні // суседскі
Суседні. Які знаходзіцца, размяшчаецца побач, паблізу, па суседству.
Увосень школа памагала суседняму калгасу на ўборцы агарода. І.Грамовіч.
Суседскі.
1. Які мае адносіны да суседа, належыць яму.
Я павярнуў да старшынёвага дома, не дайшоў да яго, спыніўся перад суседскім свірнам. В.Карамазаў.
2. Які жыве па суседству.
Пасля жніва або пасля ўкосу канюшыны суседскія хлапчукі пускалі на свае загоны коней. А.Кулакоўскі.