Суцешыць. каго-што. Спачуваннем, угаворамі аблягчыць чыё-н. гора, перажыванне, заспакоіць; парадаваць, абрадаваць каго-н.
У самыя змрочныя, цяжкія часы маці не траціла надзеі на лепшае, умела і суцешыць і натхніць. Б.Сачанка.
Суцішыць. каго-што.
1. Супакоіць - уціхамірыць, утаймаваць.
Грамыка суцішыў моладзь і аб'явіў пачатак канцэрта. І.Дуброўскі.
2. Паменшыць, змякчыць, зрабіць менш адчувальным.
Пятро стагнаў - яна пяшчотна гладзіла яго рукі, шчокі, быццам хацела гэтак суцішыць боль. І.Шамякін.