сушыць // сушэць
Сушыць. каго-што. Высушваць, прасушваць; рабіць сухім.
Гады два валялася на нашым двары разбітая трохтонка.
Мачылі яе ўсе дажджы, абдзімалі ўсе вятры і сушылі ўсе сонцы. Я.Скрыган.
Сушэць. Высыхаць, падсыхаць; станавіцца больш сухім.
Падзьмула з поўначы здаровым халадком. Зямля сушэла, пакрывалася цвёрдаю скарынкаю. Я.Колас.