сцэнарны // сцэнічны

Сцэнарны. Які мае адносіны да сцэнарыя; звязаны са стварэннем кінасцэнарыяў.
Ён толькі што закончыў работу над сцэнарным варыянтам свайго твора, а таму і сам працягваў жыць жыццём сваіх герояў. ЛіМ.

Сцэнічны. Звязаны з тэатральнай дзейнасцю; які мае адносіны да паказу на сцэне; характэрны для сцэны; прыняты на сцэне.
На працягу трох гадзін сцэнічнага жыцця Несцеркі не змаўкае ў глядзельнай зале смех. Полымя.

Паведаміць пра недакладнасьць