Сытны. Які добра насычае; пажыўны.
Чырвоны, распараны сном, духатою і сытным абедам, Шалюта выйшаў з-за шырмы ў расхрыстанай сарочцы, з касматымі грудзьмі, босы. І.Дуброўскі.
|| Заможны, без нястач; не бедны на яду. Шаліма ва ўсіх дэталях ведае гісторыю свайго суседа: заможны сваяк зычыў яму сытнае жыццё. Б.Мікуліч.
Сыты.
1. Які поўнасцю задаволіўся; які не адчувае голаду.
А як вяртаўся важна статак! Сказаў, напэўна, не хвалько, што сыты ўсе і ёсць дастатак, калі вядзецца малако. С.Гаўрусёў.
2. Разм. Добра ўкормлены, тлусты.
Лукаш ехаў на фурманцы, правіў коньмі. Сытыя коні беглі хутка і радасна - вырваліся на прастору. В.Іпатава.