Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

сядок // сядун / сядура

Сядок.
1. Коннік, верхавы; той, хто едзе на матацыкле, веласіпедзе.
Праз якую хвіліну два ці тры матацыклы ўжо кульнуліся ў канаву, адзін стаяў на сярэдзіне, пакінуты седакамі, толькі задні, спрытна завярнуўшыся, паімчаў па дарозе ўгору. В.Быкаў.
2. Той, хто едзе ў якой-н. павозцы, санях, карэце.
Карэта рушыла. Сядок усміхнуўся, прыкрыў ногі ... і адхінуў фіранку са слюдзянога акенца. У.Караткевіч.

Сядун. Разм. Нерухавы, пасіўны, бяздзейны чалавек; дамасед.
Прырода быццам знарок імкнулася ва ўсім падкрэсліць непадобнасць Мішы да Гены. Калі Гена рухавы, імклівы, дык Міша сядун. Любіць чытаць і за кніжкай можа прабавіцца цэлы дзень. А.Марціновіч.

Сядура. Разм. Тое, што і сядун.
Гэтае мясцовае слова «сядура», распаўсюджанае сярод насельніцтва Калінаўшчыны, Злобін нярэдка ўжываў, калі гаварыў пра якога-небудзь чалавека-маруду. М.Ткачоў.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008