Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

травяністы // травяны

Травяністы.
1. Які з'яўляецца травою, падобны да травы.
Травяністыя расліны.
|| У якім шмат травы. Жыта ўрадзіла рэдкае і травяністае. І.Сяркоў.
2. Які зарос густою травой.
Адзін край лугу стыкаўся з лесам, уразаўся ў яго, адхопліваючы дугаватыя лукі і павялічваючы свае травяністыя прасторы. Я.Колас.

Травяны.
1. Які мае адносіны да травы; з травы.
Пакуль данёс - вада крыху распляскалася, а ў вёдры апрача аўса ды травянога пылку насыпалася яшчэ багата нейкіх мошак, жучкоў, казявак. Я.Сіпакоў.
|| Зроблены з травы. Будан з травяной стрэшкай.
|| Прыгатаваны з траў, на травах. Травяная мука. Травяны корм. Травяная настойка.
|| Які жыве ў траве. Травяная жаба. Травяное насякомае.
2. Які парос, пакрыўся травою.
На змярканні [хлопцы] прыйшлі да ракі. І паселі на травяным абрывістым беразе. Я.Брыль.
3. Характэрны для травы, зялёны (пра колер).
Гімнасцёрка травянога колеру.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008