Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

траліць // траляваць

Траліць. Спец.
1. Лавіць тралам - вялікай сеткай для лоўлі рыбы з суднаў.
Сёння першы выхад у мора. Дзень быў урачысты, як святочны. Пачалі траліць таксама ўдала - ні адзін трал не падымалі на борт пустым, у кожным было поўна рыбы. Звязда.
2. Вылоўліваць і знішчаць падводныя міны.
Траліць можна было толькі на сярэдняй і поўнай вадзе - пры адліве тралы чапляліся за грунт. Звязда.

Траляваць. Спец. Падцягваць, падвозіць спілаваны лес з месца нарыхтоўкі да дарогі ці да месца сплаву.
Быў бы жывы тата, ён даўно б новы дом збудаваў. Ён ужо тады пачаў траляваць бярвенне з лесу. А.Кудравец.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008