Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

тынк // тынкаванне // тынкоўка

Тынк. Маса густога вапнавага раствору з пяском, глінай і інш., які наносяць на паверхню будынкаў, унутраных сцен і г.д.
Пытаюся ў будаўнікоў: - Мо прымеце ўжо навасёлаў? - Рыхтуем пірагі для вас, а вы не падаяце вестак, - дзяўчына кажа мне ў адказ і тынк замешвае, як цеста. М.Аўрамчык.
|| Цвёрды слой такога раствору на паверхні будынкаў, на ўнутраных сценах. Недалёкі выбух. Падлога страсянулася, са столі і сцен пасыпаўся тынк. Дзынкнула разбітая шыба. І.Мележ.

Тынкаванне. Пакрыццё сцен ці столі тынкам, каб зрабіць паверхню гладкай.
Тынкаванне сцен закончана ў тэрмін.

Тынкоўка.
1. Пакрыццё сцен ці столі тынкам; тынкаванне.
У пачатку гэтага рова было глінішча, там брала гліну для тынкоўкі і на печы ўся вёска, таму амаль заўсёды ўлетку дарога пад вокнамі ў завулку была як пафарбаваная. І.Чыгрынаў.
2. Слой тынку на паверхні будынкаў, на столі і сценах унутраных памяшканняў.
Каля балконных дзвярэй на сцяне жаўцела адбітая тынкоўка. М.Даніленка.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008