тытанавы // тытанічны
Тытанавы. Які мае ў сваім саставе хімічны элемент тытан, мае адносіны да тытану.
Тытан і тытанавыя сплавы маюць вялікую трываласць, вязкасць, каразійную ўстойлівасць і шырока выкарыстоўваюцца ў турба- і караблебудаванні, ракетнай, авіяцыйнай тэхніцы і інш. БелСЭ.
Тытанічны. Незвычайны па фізічнай ці маральнай сіле, розуму, таленту; вельмі вялікі па сіле, размаху, напружанасці; грандыёзны.
Нельга не здзіўляцца яго [А.Я.Багдановіча] сапраўды тытанічнай працаздольнасці. Полымя.