Тэлевізарны. Які мае адносіны да тэлевізара, прызначаны для яго.
Цяпер тэлевізарныя экраны вялікія, добра глядзіцца ўсякая перадача. Тэлевізары нашы ўжо не такія, якімі былі першыя выпускі. Звязда.
Тэлевізійны. Прызначаны для прыёму ці перадачы па тэлебачанню; які ажыццяўляецца пры дапамозе тэлебачання.
Падчас размовы Ігнатовіч круціў у руках мадэль Астанкінскай тэлевізійнай вежы, соты раз разглядаў драбнюткія дэталі яе, захапляўся ўмельствам юных майстроў - выхаванцаў прафтэхвучылішча. І.Шамякін.
Няправільна. Усё знаёма, прывычна, і Куляшу здавалася, што нібы і не з ім гэта ўсё робіцца, а з некім другім, у другой хаце, а ён глядзіць на ўсё гэта на маўклівым тэлевізійным (трэба: тэлевізарным) экране. А.Жук.