Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

убранасць // убранне / убранства

Убранасць. Упарадкаванасць, упрыгожанасць.
Святочная ўбранасць вуліцы.

Убранне. Адзенне, убор; строі.
Побач - невялікая люстраная вітрына, поўная ўзораў жаночага ўбрання. М.Машара.
|| Тое, што ўпрыгожвае сабой што-н. І тут зусім нечакана паваліў снег. Ціхі такі, спорны. Неўзабаве ўся зямля была ў белым убранні. Р.Ігнаценка.

Убранства. Разм. Тое, што і ўбранне.
І між усякага ўбранства відна і дзядзькава апратка, пільчак і шапачка-аладка. Я.Колас.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008