уваліць // узваліць

Уваліць.
1. што. Укінуць, унесці куды-н. што-н. цяжкае, грувасткае.
Уваліць камень у канаву.
|| Вывезці на поле ў вялікай колькасці для ўгнаення глебы. Столькі гною ўвалілі пад азімыя.
2. што. Разм. Праваліць, абваліць; абрушыць што-н. унутр чаго-н.
Крышу ўваліла.
3. Разм. Увайсці, убегчы гуртам, натоўпам.
І раптам у двор уваліла гурба дзяцей. І.Шамякін.

Узваліць. каго-што на каго-што.
1. Падняўшы што-н. цяжкае, пакласці, нагрузіць, наваліць.
Чалавек дваццаць сялян, узваліўшы невад на сані, выходзяць на затокі. Я.Колас.
2. перан. Разм. Прымусіць выконваць якую-н. работу, абцяжарыць работай.
- Мала паездак, дык на мяне яшчэ і сельгасаддзел узвалілі. Т.Хадкевіч.
3. перан. Незаслужана абвінаваціць у чым-н., прыпісаць каму-н. што-н. ганебнае.
[Языковіч] узваліў на Зіну Дарошка бадай усю віну за недахопы ў брыгадзе. П.Кавалёў.

Паведаміць пра недакладнасьць