Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

увівацца // узвівацца

Увівацца.
1. Уплятацца, укручвацца пры віцці, звіванні.
Стужка добра ўвіваецца ў косы.
2. Разм. Вярцецца каля каго-чаго-н., неадступна хадзіць за кім-н.; дагаджаць каму-н., дамагаючыся чаго-н.
Ля начальніка ўвівайся, кожны крок яго прадбач. Ён смяецца - ты ўсміхайся, ён надзьмецца - ты заплач. У.Корбан.
|| Пастаянна знаходзіцца пры кім-н., заляцацца да каго-н. Адэля прыгожая, дык хлопцы ля яе і ўвіхаюцца. А.Савіцкі.

Узвівацца.
1. Намотвацца.
Нітка ўзвіваецца на шпульку.
2. Імкліва паднімацца ўверх, узлятаць увысь.
Полымя агню ўзвіваецца ўгору.
|| Пра песні, гукі, галасы і пад. Узвіваюцца песні над краем.
|| Пра каня. Конь узвіўся на дыбкі. А.Кулакоўскі.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008