Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

угрэць // узгрэць

Угрэць. Разм.
1. каго-што. Зрабіць цёплым, нагрэць, сагрэць.
Як натапілі добра печку, дык і ўгрэлі хату.
2. без дап. Прыгрэць.
Угрэла сонца. Жней чародкі ідуць паважна, як лябёдкі. Я.Колас.
3. каго-што. Упарыць, моцна ўтаміць.
Цяжкая паклажа на возе добра ўгрэла каня.
4. каго, па чым і без дап. Груб. Ударыць чым-н., агрэць.
Сабака, згледзеўшы гаспадара, з усіх ног кідаецца ў бульбоўнік. Нібы ведае: лепей быць далей ад гэтага панурага і злоснага чалавека - нізавошта можа ўгрэць ботам. Б.Сачанка.

Узгрэць. каго. Разм. Даць спагнанне за якую-н. правіннасць; моцна пабіць.
- Ну, вы мяне ўзгрэлі на сходзе, дык я гэта памятаю. А.Кучар.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008