Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

уехаць // уз'ехаць

Уехаць.
1. Заехаць унутр чаго-н.; прыехаць куды-н.
У пачатку жніва, неяк раз раніцай, у Бярозаўку ўехалі тры параконныя салдацкія брычкі. А.Васілевіч.
2. Разм. Праехаць які-н. шлях, ад'ехаць якую-н. адлегласць.
За дзень мы ўехалі больш за сто кіламетраў.
3. перан. Увайсці ў што-н. мяккае, сыпучае; асесці, спусціцца; угрузнуць.
Цяпер хатка ўехала ў зямлю, асунулася і выглядае побач з новым зрубам кучай парахні. С.Александровіч.

Уз'ехаць.
1. Заехаць на больш высокае месца.
Бомба трапіла ў наплаўны мост тады, калі санітарны аўтобус з раненымі паспеў ужо ўз'ехаць на бераг. В.Хомчанка.
2. Наехаць на каго-што-н.
Толькі ржавая сетка-агароджа ў адным месцы была парвана - на яе, па ўсім відаць, уз'ехаў танк. Б.Сачанка.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008