узбагацець // узбагаціць
Узбагацець. Разм. Разбагацець, стаць багатым.
- Узбагацела, гадаўка, бацьку пахаваць не прыехала. А.Чарнышэвіч.
Узбагаціць. каго-што.
1. Зрабіць багатым, заможным.
- Ратуйце... Усё жыццё дзякаваць буду, узбагачу... Усё аддам. І.Шамякін.
2. перан. Зрабіць больш разнастайным па саставу, багатым па зместу і г.д.
Назіранні далі мне шмат цікавага, і жыццё на возеры ўзбагаціла мяне новымі ведамі і ўражаннямі. В.Вольскі.