узбраенне // узброенасць
Узбраенне. Зброя і боепрыпасы, прызначаныя для вядзення вайны, для бою.
І ўжо ў самыя апошнія дні перад вялікімі баямі атрада на пераправах група партызан Бумажкова правяла патайнымі дарогамі з нямецкага акружэння полк з усім узбраеннем. К.Чорны.
Узброенасць.
1. Забяспечанасць арміі ўзбраеннем.
Высокая ўзброенасць арміі.
2. Забяспечанасць якімі-н. прыладамі, прыстасаваннямі, матэрыяламі, сродкамі і г.д.
Тэхнічная ўзброенасць.