Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

узлажыць // улажыць

Узлажыць. што.
1. Палажыць на што-н., паверх, на верх чаго-н.
Кастусь памог узлажыць мяхі на воз. С.Александровіч.
2. перан. Даручыць каму-н. якія-н. абавязкі.
Узлажыць адказнасць за правядзенне работы на брыгадзіра.

Улажыць. каго-што.
1. Палажыць, змясціць унутр чаго-н.
Сінонім: укласці.
Напісаўшы пісьмо, Ганка ўлажыла яго ў канверт.. Я.Бяганская.
2. перан. Патраціць, расходаваць на што-н.
Казалі, што Ева расчала рубіць вясной вялікі дом, восем на дзевяць, каб улажыць усе тыя лішнія грошы, якія яна атрымала сёлета за лён. Я.Ермаловіч.
3. Надаць каму-н. ляжачае становішча, памагчы легчы; прымусіць легчы.
Дзеда ўлажылі ў пасцель, паставілі на тумбачку бутэлечкі з лекамі, шклянку з вадой. В.Хомчанка.
4. Разм. Забіць.
Раптам зводдаля, адтуль, куды напрасцяк імчаўся бяляк, пачуўся стрэл, і Мікола ўбачыў, як далёка нехта з яго сяброў усё-такі ўлажыў небараку. У.Краўчанка.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008