Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

узламаць // уламаць

Узламаць.
1. Ломячы, разбіць, адкрыць што-н. замкнутае, запёртае.
Ігнась сякерай узламаў замок, і жудасць ахапіла яго. А.Чарнышэвіч.
|| Праламаць, разламаць. У вагоне нумар дзесяць палонныя ўзламалі сцяну і выскачылі на хаду. М.Лупсякоў.
2. Зрабіць прарыў у чым-н., парушыць што-н.
Узламаць абарону праціўніка.

Уламаць. Разм.
1. што. Праламаць; зрабіць пралом.
Уламаць страху.
2. што. Ломячы, аддзяліць частку ад чаго-н.
Сінонім: адламаць.
Уламаць хлеба.
3. перан.; каго. Пераканаць, з цяжкасцю ўгаварыць згадзіцца з чым-н.
- Праўду кажучы, мы са старшынёй калгаса добра-такі ўспацелі, пакуль уламалі Бандарэнку: не хацеў дапускаць Васіля да руля. М.Даніленка.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008