узліць // уліць
Узліць. Разм. Лінуць якую-н. вадкасць на паверхню чаго-н.
Хлапчукі, зачарпнуўшы ў рэчцы конаўку вады, узлілі на вогнішча і паварушылі яго альховымі дубцамі. А.Ус.
Уліць.
1. Наліць унутр чаго-н.
Дзеці, якія спачувалі Міхаську, тут жа сілай разнялі яму рот і ўлілі вады. А.Якімовіч.
2. перан. Уключыць у склад каго-чаго-н., дабавіць да чаго-н.
Уліць атрад у партызанскую брыгаду.
3. 1 і 2 ас. не ўжыв. Разм. Выпасці ў вялікай колькасці (пра дождж).
Навалакліся чорныя хмары, і пад раніцу ўліў гэтакі дождж, што як я ні напінаў брызентавую накідку, яна не ратавала. Р.Сабаленка.