узмежак // узмежжа
Узмежак. Край мяжы; мяжа. На ўзмежках палеткаў чырванеюць буйныя ягады шыпшыны. Я.Брыль.
Узмежжа. Неўзараная зямля паміж палеткамі. А ў сад зайдзі узмежжам да рабін - гараць, ірдзеюць на марозе. А.Пысін.