узнесены // узнёслы
Узнесены. Падняты, узняты ўвысь, угору.
Узнесены над высокім будынкам дзяржаўны сцяг.
Узнёслы. Поўны вялікага значэння, глыбокага зместу, высакародных пачуццяў.
Сінонімы: урачысты, прыўзняты.
Яшчэ ў пару Бондаравай маладосці пра звычайную ў сялянскай штодзённасці работу, як ворыва, сяўба, жніво, сталі гаварыць высокімі, узнёслымі словамі. І.Навуменка.