Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

узняць // уняць

Узняць. каго-што.
1. Падняць уверх.
Пагукваюць хлопцы і падважваюць бервяно. Узнялі, зрушылі. Я.Колас.
2. Разбудзіць, прымусіць устаць з пасцелі.
А заўтра ўзніме на світанні касцоў ледзь чутны звон травы. А.Вольскі.
|| Успудзіўшы, выгнаць адкуль-н. (з нары, гнязда і пад.). Максім жа не загінуў ад звера, як гэта думалі людзі. Узняўшы з бярлогі мядзведзя, ён падштурхнуў яму ў лапы пана, а сам накіраваўся ў балоты. М.Машара.
3. Павялічыць, павысіць.
Узняць прадукцыйнасць працы. Узняць цэны.
4. Узараць (папар, цаліну і пад.).
Да нас у госці май прыходзіць, як той старанны гаспадар, - глядзіць, як поле наша родзіць, ці ўзнялі ўвесь мы свой папар. Я.Купала.
5. перан. Выгадаваць, выхаваць, паставіць на ногі.
Дзед спяшаўся. Яму трэба было ўзняць і гэтага. Цяпер Вацлаў быў у шостым класе. У.Караткевіч.

Уняць. каго-што. Разм.
1. Угаварыць або прымусіць каго-н. супакоіцца, перастаць хвалявацца, крычаць, плакаць і г.д.
Нейкі час цяжкавата было аднавіць парадак, уняць гаваркіх. П.Кавалёў.
2. Суняць, супакоіць (пачуцці, боль і пад.).
Я не супакойваў жанчыну, - я ведаў, што боль матчынага сэрца нельга ўняць нічым. Б.Сачанка.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008