Узорны.
1. Які можа служыць прыкладам для іншых.
Сінонімы: дасканалы, паказальны.
Куды ні зірні: на кухню, дзе рыхтуецца корм жывёле, у кароўнік, у цялятнік - усюды ўзорная чыстата і парадак. Беларусь.
2. Разм. Тое, што і ўзорысты.
Узорную лістоту ясеня суха трос вецер. А.Савіцкі.
Узорысты. Аздоблены ўзорамі; з узорамі.
Вокны былі завешаны доўгімі, аж да падлогі, узорыстымі фіранкамі. І.Дуброўскі.