Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

уладаранне // уладарнасць // уладарства / уладнасць

Уладаранне. Панаванне дзе-н.
У першыя ж дні нямецкага ўладарання [у гарадку] былі арыштаваны мясцовы натарыус, старшыня абутковай арцелі і ляснічы. І.Навуменка.

Уладарнасць. Схільнасць загадваць, падначальваць сабе; настойлівасць, патрабавальнасць; усёмагутнасць.
Княжацкая ўладарнасць.

Уладарства.
1. Вярхоўная ўлада, панаванне.
Імператарскае ўладарства.
2. Нерухомая маёмасць, якой валодаюць як уласнасцю (звычайна пра зямлю).
Пану Гюнтэру Ліндэ трэба было аб'ездзіць усе трыццаць гектараў свайго ўладарства. З.Бядуля.

Уладнасць. Кніжн. Тое, што і ўладарнасць.
За плячыма вартаўніка вісела стрэльба. Усё гэта прыдавала вартаўніку ... уладнасць і ўпэўненасць. Я.Колас.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008