уласніцкі // уласны

Уласніцкі. Уласцівы ўласніку - чалавеку, які прагне цалкам уладаць чым-н., не дзелячыся з іншымі.
Уласніцкая псіхалогія.

Уласны.
1. Які належыць каму-чаму-н. як уласнасць.
Міхал памірае, не дасягнуўшы мэты, не пабачыўшы ўласнай зямлі. В.Каваленка.
2. Свой, асабісты.
Чалавек нарадзіўся, жыў, падрастаў. Нарэшце, на ўласныя ногі ён стаў. П.Прануза.

Паведаміць пра недакладнасьць